Ваша корзина:
выберите книги в нашем каталоге

Мама Му па-беларуску

24 апреля 2018 г.

Сябры, у Мінску з’явілася новае выдавецтва KOSKA, у якім будуць выходзіць шведскія кнігі для дзяцей у перакладах Надзеі Кандрусевіч. Зараз у друкарні знаходзяцца тры кнігі: кніга «МАМА МУ ПАРАНІЛАСЯ», размалёўка «МАМЫ МУ І КРУМКАЧА» і першая кніжка-картонка, надрукаваная для маленькіх, «КРУМКАЧ КАЖА НЕЛЬГА!».

Іх афіцыйны продаж пачнецца з 18 траўня, але ўжо сёння Вы маеце магчымасць аплаціць іх загадзя і атрымаць па зніжанаму кошту.

у серыі выходзяць

кніга «МАМА МУ ПАРАНІЛАСЯ» кошт да 18 траўня 20 рублёў, пасля- 20 рублёў

размалёўка «МАМЫ МУ І КРУМКАЧА» кошт да 18 траўня 13 рублёў, пасля- 15 рублёў

кніжка-картонка «КРУМКАЧ КАЖА НЕЛЬГА!» кошт да 18 траўня 18 рублёў, пасля- 20 рублёў

Камплект з трох гэтых кніг кошт да 18 траўня 45 рублёў, пасля- 55 рублёў

Як набыць кнігі па прадзамове:

  1. Вырашыце, што менавіта Вы хацелі б набыць
  2. Націсніце кнопку “Заказаць”, запоўніце форму і дашліце яе нам
  3. Мы патэлефануем ці напішам Вам каб дамовіцца аб найбольш зручным спосабам правядзення плацяжа.

Юя Вісландэр распавядае пра свае кнігі:

«Усё пачалося з гульні, яшчэ тады, калі мае дзеці былі маленькія. Цяпер ім ужо па 50 год, немагчыма паверыць! З гульняў мы зрабілі песні. На Шведскім Радыё кожную раніцу выходзіла дзіцячая праграма, і мы адаслалі туды нашыя песні. Мы, мой былы муж Тумас і я, запісалі 2 дыска “Песня Крумкача” і “Мама Му”. Мы хацелі, каб у перапынках паміж песнямі хтосьці размаўляў: так з’явіліся карова і крумкач. І мы адразу ж закахаліся ў іх, яны раптам нібы ажылі, кожны маючы свой непаўторны характар.

Праграма стала вельмі папулярнай і сярод дзяцей і сярод дарослых. Часам нават сярод дарослых без дзяцей, якія, седзячы на сваіх працоўных месцах, слухалі гэтую дзіцячую праграму па радыё. Мы зрабілі больш за 100 выпускаў гэтай праграмы ў 1985-1994 гадах.

На радыё ў Швецыі таксама вельмі папулярны фармат адвэнт календара: кожны дзень дзеці слухаюць адну гісторыю, чакаючы Калядаў. Мы збіраліся запісаць цыкл такіх гісторый пра Маму Му і Крумкача. Але каб зрабіць сам каляндар, мы звязаліся з мастаком Свэнам Нурдквістам. Нам, як і шмат ішым у Швецыі, вельмі падабаліся ягоныя Пэтсан і Фіндус, якія з’явіліся прыблізна ў той час.

Калі мы атрымалі эскізы ад Свэна, мы зразумелі, трэба пісаць гісторыі, а не толькі радыёпраграмы. Мы пачалі перапрацоўваць радыё сцэнары ў кніжныя гісторыі і першая кніга з’явілася ў 1991 годзе. Дзякуючы неверагодным ілюстрацыям Свэна Нурдквіста Мама Му і Крумкач адразу ж сталі вельмі цёплымі і вясёлымі персанажамі.

Кнігі зрабіліся вельмі папулярнымі, і дзеці працягваюць любіць іх і сёння. У 1996 годзе Тумас памёр і прайшло некалькі год перад тым, як я зноў працягнула працу над кнігамі пра Маму Му і Крумкача. Усяго выйшла дзесяць ілюстраваных кніг, увосені ў Швецыі адбудзецца прэзентацыя новай Мамы Му. Але ёсць шэрах кніг з апавяданнямі пра Маму Му і Крумкача і кнігі для самых маленькіх, а таксама размалёўкі, працоўныя сшыткі, гульні, пазлы, нават мяккія цацкі.

Кнігі пра Маму Му і Крумкача перакладаюцца на больш за 30 моваў свету, у тым ліку і на беларускую».

О нашем магазине

В нашем магазинчике Вы сможете найти лучшие вещи из мира современной и классической литературы, написанные для детей лучшими авторами, переведенные лучшими переводчиками, проиллюстрированные лучшими художниками и вышедшие в лучших издательствах.

Удобные способы оплаты

Мы предлагаем широкий выбор способов оплаты наших товаров. Оплачивайте наличными, наложенным платежом, банковской картой либо электронными деньгами. 

Мы всегда стараемся улучшить наш сервис, поэтому список платежных ситсем всегда будет расширяться и дополняться.

Доставка по всей Беларуси

Доставка заказа осуществляется почтой по всей Республике Беларусь, а также курьерами по г.Минску. Срок доставки составляет от 2 до 5 дней после комплектования заказа.

При выборе дотсавки почтой, вы сможете забрать свой заказ в ближайшем отделении почты сразу после его прибытия.