Ваша корзина:
выберите книги в нашем каталоге

Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса. Прэзентацыя

18 мая 2017 г.

Сябры, мы, Выдавецтва “Галіяфы” і Литературный детский клуб “Сундучок”, запрашаем вас на прэзентацыю першага беларускамоўнага выдання Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”, якая адбудзецца 7 чэрвеня  ў памяшканні LOFT cafe. 
Гэта кніга- неверагодная. Яна вядама ва ўсім свеце. Яе выдавалі амаль ва ўсіх краінах. Яе іллюстравалі найлепшыя мастакі, па ей здымалі фільмы, стваралі музыку. Цяпер кніга Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса” ёсць і на беларускай мове, яе пераклад зрабіла Вера Бурлак- перакладчыца, аўтарка некалькіх уласных кніг паэзіі і прозы. Іллюстрацыі да гэтага выдання выканала мастак Кацярына Дубовік, ужо вядамая беларускім чытачам выразнымі і стылёвымі ілюстрацыямі да цэлага шарагу выданняў, у тым ліку дзіцячых. 
На наш позірк, кніга атрымалася цудоўнай. Гэтае выданне мы лічым вельмі цікавым, адпавядаючым сусветным патрабаванням да Кэралаўскіх тэкстаў. А таму, разважая аб тым, як бы мы жадалі яе прэзентаваць, мы вырашылі, што найлепшым будзе расказаць не толькі пра наша выданне, але і пра тыя, самыя знакамітыя, якія існуюсь у свеце, пра тых, хто перакладаў, іллюстраваў і агучваў Алісу і яяе неверагодныя прыгоды. 
7 чэрвеня ў памяшканні LOFT cafe мы будзем распавядаць пра гісторыю кнігі Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”, чытаць ее фрагменты з Верай Бурлак, слухать розныя музыкальныя фрагменты, створаныя па матывам кнігі. 
Прыходзце, будзе вельмі цікава!
Для каго гэта прэзентацыя: для ўсіх прыхільнікаў Алісы.
Месца сустрэчы: LOFT cafe, П. Броўкі, 22.
Уваход вольны, але трэба запісацца. Калі вы плануеце быць, пакіньце заяўку тут, альбо нам на e-mail sunduchokknig@gmail.com, ці патэлефануйце +375445565590 (Vel) Таццяна

Уваход вольны :)

О нашем магазине

В нашем магазинчике Вы сможете найти лучшие вещи из мира современной и классической литературы, написанные для детей лучшими авторами, переведенные лучшими переводчиками, проиллюстрированные лучшими художниками и вышедшие в лучших издательствах.

Удобные способы оплаты

Мы предлагаем широкий выбор способов оплаты наших товаров. Оплачивайте наличными, наложенным платежом, банковской картой либо электронными деньгами. 

Мы всегда стараемся улучшить наш сервис, поэтому список платежных ситсем всегда будет расширяться и дополняться.

Доставка по всей Беларуси

Доставка заказа осуществляется почтой по всей Республике Беларусь, а также курьерами по г.Минску. Срок доставки составляет от 2 до 5 дней после комплектования заказа.

При выборе дотсавки почтой, вы сможете забрать свой заказ в ближайшем отделении почты сразу после его прибытия.