Ваша корзина:
выберите книги в нашем каталоге

Возера Радасці

10 р. 10 к.
Нет в наличии Заказать

Автор: Марціновіч Віктар

Издательство: Кнiгазбор, Беларусь, 2016

Возраст: от 13 до 18 лет

ISBN: 978-985-7144-51-8

Страниц: 320

Тип страниц: офсет

Переплет: 7Б

Формат: 130x200

“Возера Радасці” — road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд. “Возера Радасці” — гэта летапіс пакалення, якое згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Гэта кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам падчас шпацыру праз зачараваны лес, дзе гісторыі пра каханне і сяброўства — усяго толькі партытура для сірэн. Раман ёсць панарамным люстрам, у якім адбіваюцца апошнія 20 гадоў. Люстрам, дзе кожны чытач пазнае аскепак свайго ўласнага Месяца.

“Возера Радасці” — пятая кніга Марціновіча і, паводле прызнання аўтара, “самы шчыры і самы дарослы раман з напісаных дагэтуль”, а таксама “спроба прыбраць фільтры, якія існуюць паміж сэрцам і мастацкім тэкстам“.


Віктар Марціновіч — адзін з самых прадуктыўных і запатрабаваных на сёння празаікаў Беларусі, а таму — аб’ект як шчырага чытацкага захаплення так і зацятай крытыкі. Фігура сучаснай літаратуры, якая адначасова выклікае і зацікаўленасць з боку шырокага кола людзей, і кпіны калег па цэху.

Фрагмент з кнігі

Паглядзець

ЧАСТКА ПЕРШАЯ
Дзянёк пагодны залаты. Гасцёўня, з адных велічэзных памераў якой можна рабіць высновы пра ступень дабрабыту гаспадароў, а тут жа яшчэ — і руінны фларэнтыйскі мармур на сценах, і мазаіка сцэны палявання Геры на падлозе, і аўкцыённыя антычныя капітэлі па кутах.

А за акном — чароўны сад, магчыма, той самы, які пабачыла праз маленечкія дзверцы адна дзяўчынка з ангельскай казкі. Пры масіўным стале на барным зэдлі сядзіць Дзюймовачка. Яна адзетая ў святочную сукенку, бадай, надта пекную, каб сядзець у ёй за кухонным сталом. Аднак рукавы ёй закароткія, а карункавы каўнерык зацёрся і пабляк. Магчыма, гэта адзіная сукенка, з якой Дзюймовачка яшчэ не зусім вырасла.

Дзяўчынка засяроджана коле рапірай айсберг цвёрдага швейцарскага сыру, што спачывае на велізарным срэбным сподку. Дзюймовачка не выглядае галоднай, мяркуючы з усяго, гэта проста такая забава: катаваць сыр, крышыць яго на кавалачкі, а тыя расціраць да дробнага шалупіння.

У глыбіні інтэр’еру — уключаны тэлевізар. I ён выглядае больш жывым, чым жанчына перад ім, якая амаль ляжыць у скураным фатэлі, захутаўшыся ў халат. Тэлевізар транслюе камедыйны стэнд-ап — чымсьці падобныя адзін да аднаго акцёры размоўнага жанру забаўляюць публіку нечым падобнымі адзін да аднаго жартамі. Час ад часу чуваць рогат — зала смяецца. Каб давесці, што зала сапраўды смяецца і гэта не інтэрпасіўнасць запісанага шмат гадоў таму рогату мерцвякоў, камера выхоплівае гледачоў, якія пабліскваюць зубамі.

Жанчына ўважліва глядзіць на экран, зусім не рэагуючы на тое, што адбываецца вакол. Яна прыглядаецца хутчэй да самога тэлевізара, чым да таго, што ў ім паказваюць. Праз гэтую адчужанасць, праз тое, што яна не толькі не пасміхаецца, але, здаецца, нават не міргае, па інтэр’еры расцякаецца цішыня — такая цішыня, што заглушае і тэлевізійныя жарты з выбухамі смеху, і нават механічны грукат рапіры аб айсберг сыру.

I вось яшчэ што. У гэтай цішыні, у яе высмоктвальнай існасці можна выхапіць велічны рух акордаў “Сарабанды” Гендаля.

Рапіра саслізгвае і з грукатам утыкаецца ў сподак. Дзюймовачка кідае хуткі позірк на жанчыну, якая самнам-булічна маўчыць у фатэлі, і робіцца ясна: каля тэлевізара  — маці, а дзяўчынка чакае, дужа чакае, што тая прахопіцца і забароніць секчы сыр гэтай вострай рапірай. Маці на гук не рэагуе, і Дзюймовачка зноў сціскае інструмент у руках. Халодная сталь зіхціць у прамянях сонца хірургічным бляскам.

3 калідора, што сыходзіць пад пралёт масіўнай дубовай лесвіцы, чуюцца крокі. Яны ўсё бліжэй, але пакуль яшчэ не афармляюцца ў чалавека.

     — Такое пытанне, — прамаўляюць крокі з цемры. Ні дзяўчынка, ні маці не рэагуюць. Яны нібыта й прывучаныя не адгукацца ў гэтым доме.

3 калідора вынырвае чалавек. На ім сіняя роба і вусы брата Марыа. Паводле цялеснай канстытуцыі ён нейкі караткаваты, нібы дызайнерская студыя адмыслова выпусціла яго для інтэр’ераў класу “дэ-люкс”, каб, знаходзячыся побач з альковамі ды іншымі месцамі з напаўаголенымі німфамі, ён не выклікаў рэўнасці ўладальнікаў гэтых альковаў і напаўаголеных німфаў. Мужчына функцыянальны, ён увесь — нібыта драбіны, што чакаюць у куце, пакуль іх раскладуць.

     — Гаспадынька? — запытвае ён, спрабуючы зразумець, ці ёсць хто ў гасцёўні. Бачна, гэта не першы пакой дома, у якім ён меў спадзеў адшукаць гаспадыньку.

Жанчына працягвае маўчаць. Дзюймовачка засяроджана коле сыр. Мужчына выходзіць з-за лесвіцы і заўважае тую, што сядзіць перад тэлевізарам. Ён пасміхаецца і пачынае лапатаць:

     — Ах, вось вы дзе! Я тут заблукаў траханца. Хаджу, хаджу, ужо і на трэці паверх падняўся, і ў цокаль зазіраў, а вы, значыць, маўчыцё тут сабе, ну што ж, бывае, і памаўчаць хочацца. Відаць, сіеста ў вас, так? Паўдзённы адпачынак, як у Іспаніі! Я нядаўна ў Іспаніі быў, дык у іх...

Ен замаўкае. Ні дзяўчынка, ні маці на словы не рэагуюць. Ен мяняе тактыку:

     — Я спытаць хацеў, па інтэр’еры... Проста рашэнне патрэбнае, як рабіць, бо незразумела. Бо можна ж і так, і гэтак.

Жанчына прыкметна напружваецца, але не паварочваецца, працягваючы глядзець у тэлевізар. Брат Марыа губляецца, ён не можа сцяміць, што адбываецца. Ён прыглядаецца да дэталяў сцэны, і мы мала не сузіраем, як працуюць глузды: вось ён прыкмячае вачыма, што жанчына напаўляжыць на гаспадарскім фатэлі, таму гэта не прыслуга, ён адзначае, што ў яе побач з рукой пульт і што скура падлакотніка працёртая, значыць, тэлевізар яна глядзіць тут не першы месяц, яна не госць, не госць. Нарэшце, ён заўважае ў яе на безыменным пальцы заручальны пярсцёнак, пазнае яго і шчыльна набліжаецца да жанчыны, спыняючыся за крок ад яе.

     — Гаспадынька! - весела і ўжо ўпэўнена звяртаецца ён. — Даруйце, што адрываю! Я казаў там, пытанне маю, спытаць.

Жанчына павольна паварочваецца, але позірк скіроўвае кудысьці за ягоную спіну, ад гэтага прафесійная звычка брата Марыа зазіраць проста ў нутро чалавека, каб зразумець, як таму будзе лепш, што яму болей спадабаецца, дае пудла.

     —Што вам патрэбна? — ціха пытаецца “гаспадынька”.

     — У эркеры паўднёвага крыла ламбрэкен робім са свагам або жорсткай панэллю? — балбоча ён.

     — Што? — перапытвае жанчына.

     — Эркеры! Паўднёвае крыло! Там гаспадар ламбрэкен зацвердзіў. Дык вось, яго са свагам рабіць? Або праклеенай жорсткай панэллю?..

Развороты, загруженные пользователями Загрузить картинку
Загрузите разворот первым.
Комментарии читателей Добавить комментарий
Комментариев пока нет. Оставьте первым комментарий на данный товар.

О нашем магазине

В нашем магазинчике Вы сможете найти лучшие вещи из мира современной и классической литературы, написанные для детей лучшими авторами, переведенные лучшими переводчиками, проиллюстрированные лучшими художниками и вышедшие в лучших издательствах.

Кнiгi на беларускай мове