Ваша корзина:
выберите книги в нашем каталоге

Мы размаўляем па-беларуску, We speak English, Мы говорим по-русски


Мае ўзаемаадносіны з мовай складаліся непроста. У дзяцінстве, мне прасцей было гаварыць і пісаць па-беларуску, бо мае бабулі і дзядулі казалі толькі на мове і, праводзячы з імі шмат часу, я аўтаматычна яе вывучыла. Потым быў ліцэй, універ, магістратура, аспірантура, выкладанне. Усё гэта на рускай. У нейкі момант я заўважыла, што мне прасцей размаўляць па-ангельску, чым па-беларуску, што маю родную мову я ўспрымаю як другую замежную. 
Чаму так адбылося? Думаю, гэтаму было некалькі прычын: і змены ў краіне ў 90-2000-е, і маргіналізацыя мовы, і пагарда да тых, хто гаворыць па-беларуску таму што яны «іншыя», і тое, што спрабуючы адказваць па-беларуску я некалькі раз была жорстка выпраўленая ў стылі «не можаце казаць як мы- лепш маўчыце», і тое, што мова мне нідзе не была патрэбна ў штодзённым жыцці: у маім асяроддзі на ёй ніхто не казаў, сучасную заходнюю літаратуру на ёй не выдавалі, тыя інтэлектуалы , якія мне былі цікавыя размаўлялі ці па-руску, ці па-ангельску.
Але гады два-тры таму для мяне ў дачыненні да мовы нешта стала змяняцца. Думаю, адпраўной кропкай стала тое, што ў нас з'явіліся беларускамоўныя пакупнікі, якім мне спачатку было вельмі складана (нават страшна) адказваць на мове. Але я старалася. Для таго, каб рэанімаваць сваю мову, я стала больш уважліва вывучаць тое, што робяць беларускія выдаўцы, шукаць праекты па падтрымцы мовы, якія арыянтуюцца не проста папулярызацыю моўнай практыкі, але і трансляцыю нацыянальнай культуры беларусаў з улікам асаблівасцяў 20 стагоддзя. 
Хто шукае, той заўсёды знойдзе  І ў мяне атрымалася. У Мінску я выявіла шмат выдатных кавярняў, крамаў, культурных праектаў, запушчаных маладымі, таленавітымі людзьмі, улюбенымі ў мову і заражаючымі ёй усіх навокол.
Потым былі дзве кнігі: «Дзень святога Патрыка» Ганны Севярынец і «Мова» Віктара Марціновіча- кнігі, пасля якіх мне нейкі час проста хацелася памаўчаць. Настолькі моцным было ўздзеянне іх тэкстаў, ідэй, стылістыкі, настолькі глыбокімі і вельмі зразумелымі для мяне, што калі мая блізкая сяброўка ў адзін цудоўны дзень вырашыла, гаварыць толькі па-беларуску, ангельску ці нямецку, я вельмі яе зразумела.
Мае узаемаадносіны з мовай мяняюцца і гэта відавочна. Цяпер я з задавальненнем падтрымаю гутарку на мове пры першай жа удалай магчымасці. Вядома, у мяне не ўсё і не заўсёды атрымліваецца, бо моўнай практыкі ў мяне не было вельмі доўга, але я, чамусьці ўпэўненая, што ў мяне ўсё атрымаецца! Увогуле, у маім жыцці наступіў момант, калі я стала адказваць па-беларуску без страху, без ледзянеючых рук і без прыступаў панікі 
P.S.: Дарэчы, як толькі я прыйшла да гэтай думкі, у стужцы ўбачыла інфармацыю пра класны праект «СВАЕ» - партале, які збірае інфармацыю пра бізнэсы, якія абслугоўваюць кліентаў па-беларуску, спрыяльна ставяцца да беларускай мовы, выкарыстоўваюць беларускую мову ў рэкламе і вонкавым афармленні, падтрымліваюць беларускаарыентаваныя культурніцкія праекты. Я выказала жаданне, каб інфармацыю аб краме «Куфэрак Дзіцячых Кніг» (sunduchok-knig.by) размясцілі на гэтым партале, і, ву-а-ля, мы тут: http://svaje.by/sunduchok

О нашем магазине

В нашем магазинчике Вы сможете найти лучшие вещи из мира современной и классической литературы, написанные для детей лучшими авторами, переведенные лучшими переводчиками, проиллюстрированные лучшими художниками и вышедшие в лучших издательствах.

Удобные способы оплаты

Мы предлагаем широкий выбор способов оплаты наших товаров. Оплачивайте наличными, наложенным платежом, банковской картой либо электронными деньгами. 

Мы всегда стараемся улучшить наш сервис, поэтому список платежных ситсем всегда будет расширяться и дополняться.

Доставка по всей Беларуси

Доставка заказа осуществляется почтой по всей Республике Беларусь, а также курьерами по г.Минску. Срок доставки составляет от 2 до 5 дней после комплектования заказа.

При выборе дотсавки почтой, вы сможете забрать свой заказ в ближайшем отделении почты сразу после его прибытия.