Ліквідацыя. З Чарнобыльскага дзённіка контрразведчыка
ISBN: 978-985-90307-5-8
Страниц: 198
Тип страниц: офсет
Переплет: Мягкий переплёт
Гэтую кнігу напісаў чалавек, які непасрэдна прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў найбуйнейшай катастрофы, якая пачалася з аварыі і выбуху на ЧАЭС 26 красавіка 1986 года. Палкоўнік ваеннай контрвыведкі КДБ Аляксей Крывашэін ў 1937 годзе меў доступ да ўсіх адказных асобаў, дакумантаў і аб'ектаў падчас правядзення ў 1987 годзе ў 30-ці кіламетровай зоне самых адказных работ, у тым ліку і па кансервацыі саркафага над чацвёртым блокам ЧАЭС і ліквідацыі “рыжага лесу”. Грунтуючыся на сабраных дадзеных, аўтар апісаў прычыны катастрофы, тое, як праводзіліся работы па ліквідацыі яе наступстваў, і тое, якім чынам тыя падзеі ацэньваліся і пераасэнсоўваліся на постсавецкай прасторы простымі людзьмі і на дзяржаўным узроўні.
Гэтая книга- гістарычны дакумент, заснаваны на дзённіках аўтара і яго запісах як непасрэднага ўдзельніка. Яна- напісана не як эмацыйныя ўспаміны, а хутчэй як зборнік фактаў з тлумачэньнем кантэксту іх згадкі, з вытрымкамі з афіцыйных пратаколаў, у тым ліку і сакрэтных, пастаноў ЦК, публікацый СМІ таго часу. Разам з тым, гэтая кніга вельмі лёгка чытаецца: матэрыял у ёй прадстаўлены ў дынаміцы, дэталёвыя звесткі дапоўнены дыялогамі удзельнікаў, фотаздымкамі, навуковымі дадзенымі, ўспамінамі аўтара аб сваіх сучаснікаў і эпосе. “Ліквідацыя. З чарнобыльскага дзённіка контрразведчыка” выдадзена праз 30 год пасля катастрофы і вымушае больш адказна разважаць над наступствамі аварыі на ЧАЭС. Лёс ліквідатараў, шляхі паставак радыяцыйна-забруджаных прадуктаў, рабаванне пакінутых будынкаў і продаж нарабаванага ў буйных гарадах ды іншыя звесткі з кнігі штурхаюць да новай рэфлексіі пра складаную гісторыю Беларусі і беларускага народа.
На мой погляд, гэтая книга- яшчэ адна нагода задумацца аб той трагедыі, пра тое, што мы можам зрабіць, каб яна не паўтарылася і вядома ж пра тое, што па-сапраўднаму каштоўна і важна, пра тое, што мы можам назваць самым галоўным ў нашым жыцці. Уласна таму, я Вам вельмі рэкамендую яе прачытаць. Вельмі