Ваша корзина:
выберите книги в нашем каталоге

Брамнік заўжды самотны

10 р. 50 к.
Нет в наличии Заказать

Автор: Юры Станкевіч

Издательство: Галіяфы, Беларусь, 2014

Возраст: от 13 до 18 лет

ISBN: 978-985-7021-25-3

Страниц: 144

Тип страниц: офсет

Переплет: 7Б

Формат: 130x200

Кніга Юрыя Станкевіча разлічаная на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне змешчаных у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім або блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку.

Аповесць “Брамнік заўжды самотны” распавядае пра маладога і вельмі таленавітага футбаліста, брамніка па прызванні, які хоча стаць такім самым вялікім галкіперам, як Луіс Чылаверт.

Псіхалогія юнакоў і дзяўчат, тэмы мужнасці і кахання — усё гэта складае змест кнігі.

«Брамнік заўжды самотны», Юры Станкевіч
Брамнік заўжды самотны. Аповесць
Апавяданні
Заручыны
Сіцыліянская партыя
Тэрыторыя шчасця
Кармушка для сініц
Праснакі на выбар
Восы
Жалезны госць
Мой дурнаваты старэйшы брат
Лаўцы верхаводак
Заданне для стажора
Рытуальнае сэппуку наборшчыка Гутара

Юры Станкевіч – адзін з самых пластычных і непрадказаных сучасных беларускіх празаікаў, аўтар, якога дагэтуль не могуць ідэнтыфікаваць крытыкі. Паходзіць з Барысава. Сын рэпрэсаванага па 58-м артыкуле. Рана пакінуў школу і пачаў працаваць, засвоіў шмат прафесіяў. У часы першае «адлігі» паступіў у БДУ на факультэт журналістыкі. Па заканчэнні працаваў у барысаўскай аб’яднанай газеце. Першыя пісьменніцкія спробы ў тагачасных літаратурных колах не прызнаваліся. Толькі ў час так званае «перабудовы» ці другое «адлігі» пачаў друкавацца з апавяданнямі і аповесцямі. Выдаў першыя кнігі прозы, быў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцяў і апавяданняў, а таксама каля дзесятка п’ес і кінасцэнарыяў. Самы вядомы твор — знакавы раман «Любіць ноч – права пацукоў». Жыве і працуе ў Барысаве.

Развороты, загруженные пользователями Загрузить картинку
Загрузите разворот первым.
Комментарии читателей Добавить комментарий
Комментариев пока нет. Оставьте первым комментарий на данный товар.
С этой книгой также покупают

О нашем магазине

В нашем магазинчике Вы сможете найти лучшие вещи из мира современной и классической литературы, написанные для детей лучшими авторами, переведенные лучшими переводчиками, проиллюстрированные лучшими художниками и вышедшие в лучших издательствах.

Кнiгi на беларускай мове