Эла і сябры 2
Художник: Нананай Агне
Перевод: Казлова А.
ISBN: 978-985-02-1883-9
Страниц: 159
Тип страниц: Мелованная
Переплет: 7Б
Формат: 170х215 мм
У кнігу вядомага фiнскага пiсьменнiка Цiмы Парвела ўвайшлі неверагодна смешныя аповеды пра другакласніцу Элу і яе сяброў-фантазёраў. Напрыклад, вырашаць яны, што кухарка ў летнiм лагеры - злачынка і ў яе супе зусiм не фасоля, а атрута. Ну як не падсцерагчы яе і не напусцiць жывога задзiрыстага баранчыка? А новы вучань, якi з усiмi б'ецца i нават настаўнiка ўкусiў за лытку, - гэта, вядома, iншапланетнік! I цi не змова гэтых злавесных гуманоiдаў - падгадаваць усiх школьнiкаў, каб пасля з'есцi падчас футбольнага матча?
Усе прыгоды, вядома, заканчваюцца весела. I высновы добрыя: трэба сябраваць, а калi нехта не такi, як усе, не значыць, што ён горшы. Асаблiва цiкавая мадэль паводзiн дарослых, якiя з гумарам зносяць наступствы бурлiвай фантазii дзетак i ўмеюць падтрымаць iх гульню i павярнуць на карысць.