Ваша корзина:
выберите книги в нашем каталоге

Гімназія № 13

20 р. 10 к.
Нет в наличии Заказать

ISBN: 978-985-7165-35-3

Страниц: 376

Тип страниц: офсет

Переплет: 7Б

Формат: 145х215

Упершыню раман вядомых дзіцячых пісьменнікаў Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак выходзіць па-беларуску!

Кнігі гэтага аўтарскага тандэма карыстаюцца нязменнай папулярнасцю на ўсёй постсавецкай прасторы, пры чым не толькі ў дзяцей і падлеткаў. Вялікі поспех забяспечаны шчырым, неабыякавым стаўленнем да праблем сучаснай моладзі, з якой пісьменнікі навучыліся сапраўды размаўляць на "ты".

У Расіі "Гімназія № 13" цягам апошніх сямі гадоў вытрымала ажно пяць выданняў, агульным накладам больш за 20 тысяч экзэмпляраў. Раман неаднаразова адзначаўся прэстыжнымі літаратурнымі ўзнагародамі.

"Гімназія № 13" - самы "беларускі" твор з усёй багатай творчай спадчыны пісьменнікаў. Яго падзеі адбываюцца ў сучасным Мінску. Новае беларускае выданне стала сапраўды народным - сродкі на яго ажыццяўленне былі сабраны чытацкай грамадой падчас краўдфандынгавай кампаніі.

Некалькі слоў пра сюжэт рамана.

Некалькі мінскіх гімназістаў трапляюць у вельмі незвычайную сітуацыю. Іх гімназія зачараваная - час тут спыніўся, а дапамогі і паратунку чакаць няма адкуль. Прыходзіцца добра паламаць галаву, каб вярнуцца ў нармальны свет, да звыклых рэчаў. Падлеткам з 7-га класа трэба наладзіць стасункі з дамавымі (тут яны называюцца "кабінетнымі"), угаварыць ката Ваську даць неабходныя інструкцыі як дзейнічаць, збіраць нязвыклыя артэфакты, але самае галоўнае - вырашыць тысячагадовую спрэчку Белых і Чорных язычніцкіх багоў. Што казаць, вас чакаюць папросту фантастычныя прыгоды, захапляльнае падарожжа ў чароўны свет міфаў і легенд.

Развороты, загруженные пользователями Загрузить картинку
Загрузите разворот первым.
Комментарии читателей Добавить комментарий
Сундучок

Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак. Гімназія №13 (выдавецтва А.М. Янушкевіч, 2017 г.)

Падзеі гэтай гісторыі развіваюцца ў гімназіі № 13, якая мае рэальны прататып у Мінску. Усё пачынаецца з таго, што рабочыя беспаспяхова спрабуюць спілаваць старажытны дуб, які расце побач з гімназіяй. Пасля гэтага двое гімназістаў, вучняў 7 класа, вырашаюць падарваць дуб на спрэчку, заклаўшы самаробную выбухоўку. Але нешта пайшло не так. Пасля таго як прагрымеў выбуху дуб і ўсе навакол засталося цэлым. Праўда, пасля выбуху, дзверы і вокны гімназіі апынуліся заблакаванымі так, што ніхто не мог выйсці за яе межы, а час спыніўся на адзнацы 18:35. Акрамя ўсяго іншага ў кожным класе сталі выяўляцца дамавікі, актывізаваліся старажытныя славянскія паганскія богі, а школьны кот загаварыў па-чалавечы. Для таго, каб усё вярнулася на свае месцы, падлеткам трэба разгадаць загадкі, рэбусы і ўспомніць тое, што яны калісьці праходзілі па гісторыі.

Гэтая кніга беларускіх аўтараў вытрымала пяць перавыданняў на рускай мове агульным тыражом больш за 20 тысяч асобнікаў. У Расіі яна адзначана прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі. На беларускай мове кніга выйшла ўпершыню ў выдатным літаратурным перакладзе Раісы Баравиковой.

Таццяна Славінская-Пузырэвіч

С этой книгой также покупают

О нашем магазине

В нашем магазинчике Вы сможете найти лучшие вещи из мира современной и классической литературы, написанные для детей лучшими авторами, переведенные лучшими переводчиками, проиллюстрированные лучшими художниками и вышедшие в лучших издательствах.

Кнiгi на беларускай мове