Ёрдзіс
Художник: Лота Гефенблад
Перевод: Надзея Кандрусевіч
ISBN: 978-985-90452-4-0
Страниц: 104
Тип страниц: офсет
Переплет: 7Б
Формат: 153х209 мм
Літаратурны крытык газеты Göteborgs-Posten Сесілія Нельсан піша, што ў галоўную гераіню новых кніг пісьменніцы цяжка не закахацца. ♡
Юя згадвае Ёрдзіс
Калі кнігі Юі Вісландэр пра Маму Му адметныя гумарам і разнявольваючым абсурдызмам, то кнігі пісьменніцы пра Ёрдзіс – больш стрыманыя і прывязаныя да штодзённасці.
У леташней кнізе “Ёрдзіс” мы пазнаёміліся з дзяўчынкай, якая жыве ў незаможным квартале Хагалунда ў 50-я гады. Адчувальная дзяўчынка выклікае сімпатыю расповедамі пра прыгоды сакрэтнага клуба на гарышчы, пра нудоту адзёра, пра тое як холадна чакаць маму, якая працуе па начах. Працяглыя перыяды яны жывуць упяцёх у двухпакаёвай кватэры: Бабуля, мама таты, не мае ўласнага дома і спіць на канапцы побач з унучкай, пакуль старэйшая ўнучка Мар’яна спіць у кухні.
У новай кнізе “Ёрдзіс у Бабулі” усё наадварот і Ёрдзіс некалькі тыдняў жыве ў знятай бабуляй на лета хатцы. Хатка належыць да фермерскага маёнтка (так, там ёсць цудоўныя каровы!). Неўзабаве ў маёнтак прыязджаюць Летнія госці – заможная стакгольмская сям’я, якая паводзіцца надта вольна, прынамсі, калі паслухаць Бабулю.
Бабуля не надта заклапочаная абаронай дзяцей ад усяго магчымага, дый часы зусім іншыя, і Ёрдзіс разам са стрыечнай сястрой займаюцца сабою самі: плаваюць у крынічным возеры, вяслуюць у пласкадонцы (вядома, без ратавальных камізэлек). Па вечарах ніхто не абдымае дзяўчынак перад сном, але Бабуля ўсё роўна стварае атмасферу спакою і дамашняй утульнасці калі ходзіць вакол, ды б’е мух скручанай газетай “Сёрмландскія навіны”.
Ілюстрацыі Лоты Гефенблад болей, чым пераканаўча паказваюць сутыкненне празаічнага свету Бабулі з пачуццёвай зменлівасцю дзяўчынак, іх зіхатлівай радасцю, зайздрасцю, сумам па доме.
Цяжка не закахацца ў Ёрдзіс і яе свет. Юя Вісландэр, якую бацькі назвалі Ёрдзіс, натхняецца ўласным дзяцінствам і дае сваёй гераіне магчымасць звяртацца да чытача, як да блізкага сябра па перапісцы – простай, незаскладанай, але насычанай пачуццёвым падтэкстам мовай. Можа гэтае цудоўнае супрацоўніцтва з мастачкай і аніматаркай Лотай Гефенблад правядзе да фільма па кнізе?
Сесілія Нельсан