Бася и Піглас
Художник: Бука Надзя
ISBN: 978-985-575-117-6
Страниц: 32
Тип страниц: офсет
Переплет: Мягкий переплёт
Формат: 60х90 1/8
“Бася и Піглас”: хто ён такі - сучасны беларускі мумі-троль?
Хутка Каляды i Новы год! Час, калі спраўджваюцца мары. Час, калі ўсе (і асабліва дзеці) чакаюць цудаў. А тыя абавязкова зазіраюць да кожнага, хто ў іх верыць. Гэта адчуванне шчырасці і натхнення, свята і загадкі, палёту і, вядома, - казкі.
А хто ён такі - герой сучаснай навагодняй казкі? Кніга “Бася і Піглас” адказвае на гэтае пытанне. Пэўна, вы ўжо ведаеце напалову птушку, напалову вока. І сапраўды, Піглас - даволі вядомая істота. Яе можна пабачыць на буцінанках маладой беларускай мастачкі Надзі Букі. Незвычайны персанаж, які жывіцца драўлянымі прышчэпкамі і размаўляе бурбалкамі, - неад’ёмная частка большасці карцін аўтара. Вам выпадае магчымасць пазнаёміцца з ім бліжэй.
У кнізе “Бася і Піглас” Надзя Бука вырашыла апісаць гісторыю нараджэння казачнай істоты. Гэта кніга пра добрыя учынкі і сямейныя каштоўнасці, пра натхненне і бязмежныя дзіцячыя фантазіі. Адметна тое, што Надзя Бука - аўтар таксама і ілюстрацый. Такім чынам, мастачка працягвае традыцыі найцікавейшых замежных пісьменнікаў - Антуана дэ Сэнта Экзюперы і Туве Янсан. Першы аздабляў сваімі малюнкамі кнігу “Маленькі прынц”. Другая - не толькі зрабіла мумі-троляў сусветна-вядомымі дзякуючы казцы, але і намалявала іх.
Надзея Бука. Бася і Піглас (выдавецкі дом “Звязда”, 2016 г.)
Аднойчы да дзяўчынкі Басі завітвае незвычайны госць – Піглас. Ён размаўляе бурбалкамі і харчуецца драўлянымі прышчэпкамі! Але гэта не самае дзіўнае. Акрамя Басі, Пігласа ніхто не бачыць…
Гэтая кніга пра дзяўчынку Басю, якая вельмі любіла маляваць, і Пигласа- фантастычную істоту, са з'яўленнем якой сталі адбывацца сапраўдныя цуды. Яна пра тое, як з'явіўся Пиглас, як ён пасябраваў з Басей і пра тыя прыгоды, якія адбыліся з героямі. Асаблівасцю гэтай кніжкі з'яўляюцца яе яркія ілюстрацыі, выкананыя самім аўтарам акварэллю ў стылістыцы змяшчаючай элементы выцінанкі - віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які пачаў развівацца на тэрыторыі Беларусі з XVI стагоддзя.
Таццяна Славінская-Пузырэвіч