Дванаццаць месяцаў. Кніга 4. КРАСАКАВІК— АПРЕЛЬ
Автор: УКЛАДАЛЬНІК БАДАК АЛЕСЬ МІКАЛАЕВІЧ
Издательство: Мастацкая літаратура, Беларусь, 2020
Серия: Дванаццаць месяцаў
Возраст: от 3 до 5 лет
Страниц: 248
Тип страниц: офсет
Переплет: 7Б
Формат: 70х90/16
«Дванаццаць месяцаў. Кніга 4″ — гэта другая кніга праекта «Дванаццаць месяцаў», што складаецца з дванаццаці кніг, у якія ўвайшлі знакамітыя казкі народаў свету, а таксама лепшыя творы беларускіх і замежных дзіцячых пісьменнікаў. Гэта своеасаблівы казачны каляндар, які можна чытаць цэлы год — штодня па адной незвычайнай гісторыі.
Асаблівасць праекта ў тым, што пры яго ажыццяўленні выкарыстаны кніжныя ілюстрацыі, створаныя ў розныя гады лепшымі беларускімі мастакамі. Многія з гэтых малюнкаў складаюць залаты фонд айчыннай кніжнай графікі.
Адкрываецца зборнiк беларускай народнай казкай «Пiлiпка-сынок» у апрацоўцы Алеся Якiмовiча. Наступнае знаёмства — казка Паўла Мiсько «Сарока i дзяцел». Казачны каляндар за 3 красавiка адзначаны рускай народнай казкай «Мядзведзь i тры сястры» ў апрацоўцы Аляксея Талстога. Затым — беларуская народная казка «Як курачка пеўнiка ратавала» ў апрацоўцы Алеся Якiмовiча.
Народныя казкi дапаўняюць у красавiцкiм выпуску празаiчныя i паэтычныя творы Змiтрака Бядулi, Алеся Якiмовiча, Яраслава Пархуты, Максiма Танка, Авяр'яна Дзеружынскага, братоў Грым, Карнея Чукоўскага, Уладзiмiра Караткевiча, Дзмiтрыя Мамiна-Сiбiрака, Льва Талстога, Раiсы Баравiковай, Пятра Рунца.
I канешне ж, сваю выхаваўчую, адукацыйную справу робяць iлюстрацыi, якiмi выдаўцы ўпрыгожылi чацвёрты том. «Казачка пра Казявачку» Дзмітрыя Мамiна-Сiбiрака пададзена з iлюстрацыямi Анатоля Тычыны (1897—1986), якiя былi выкананы ў 1959 годзе. «Лiсiцу-хiтрыцу» дапаўняюць цiкавыя графiчныя работы Юрыя Алiсевiча (выкананы ў 1996 годзе). А Вячаслаў Валынец сваiмi малюнкамi «каментуе» казку «Хлопчык-з-пазногцiк» братоў Грым (iлюстрацыi зроблены ў 1992 годзе).
Застаецца нагадаць, што ўкладальнiкам кнiгi выступае Алесь Бадак, а дызайнерам кнiгi з'яўляецца Настасся Капульцэвiч.