Ваша корзина:
выберите книги в нашем каталоге

Дванаццаць месяцаў. Кніга 4. КРАСАКАВІК— АПРЕЛЬ

17 р. 54 к.
Нет в наличии Заказать

Страниц: 248

Тип страниц: офсет

Переплет: 7Б

Формат: 70х90/16

«Дванаццаць месяцаў. Кніга 4″ — гэта другая кніга праекта «Дванаццаць месяцаў», што складаецца з дванаццаці кніг, у якія ўвайшлі знакамітыя казкі народаў свету, а таксама лепшыя творы беларускіх і замежных дзіцячых пісьменнікаў. Гэта своеасаблівы казачны каляндар, які можна чытаць цэлы год — штодня па адной незвычайнай гісторыі.

Асаблівасць праекта ў тым, што пры яго ажыццяўленні выкарыстаны кніжныя ілюстрацыі, створаныя ў розныя гады лепшымі беларускімі мастакамі. Многія з гэтых малюнкаў складаюць залаты фонд айчыннай кніжнай графікі.

Адкрываецца зборнiк беларускай народнай казкай «Пiлiпка-сынок» у апрацоўцы Алеся Якiмовiча. Наступнае знаёмства — казка Паўла Мiсько «Сарока i дзяцел». Казачны каляндар за 3 красавiка адзначаны рускай народнай казкай «Мядзведзь i тры сястры» ў апрацоўцы Аляксея Талстога. Затым — беларуская народная казка «Як курачка пеўнiка ратавала» ў апрацоўцы Алеся Якiмовiча.

Народныя казкi дапаўняюць у красавiцкiм выпуску празаiчныя i паэтычныя творы Змiтрака Бядулi, Алеся Якiмовiча, Яраслава Пархуты, Максiма Танка, Авяр'яна Дзеружынскага, братоў Грым, Карнея Чукоўскага, Уладзiмiра Караткевiча, Дзмiтрыя Мамiна-Сiбiрака, Льва Талстога, Раiсы Баравiковай, Пятра Рунца.

I канешне ж, сваю выхаваўчую, адукацыйную справу робяць iлюстрацыi, якiмi выдаўцы ўпрыгожылi чацвёрты том. «Казачка пра Казявачку» Дзмітрыя Мамiна-Сiбiрака пададзена з iлюстрацыямi Анатоля Тычыны (1897—1986), якiя былi выкананы ў 1959 годзе. «Лiсiцу-хiтрыцу» дапаўняюць цiкавыя графiчныя работы Юрыя Алiсевiча (выкананы ў 1996 годзе). А Вячаслаў Валынец сваiмi малюнкамi «каментуе» казку «Хлопчык-з-пазногцiк» братоў Грым (iлюстрацыi зроблены ў 1992 годзе).

Застаецца нагадаць, што ўкладальнiкам кнiгi выступае Алесь Бадак, а дызайнерам кнiгi з'яўляецца Настасся Капульцэвiч.

Развороты, загруженные пользователями Загрузить картинку
Загрузите разворот первым.
Комментарии читателей Добавить комментарий
Комментариев пока нет. Оставьте первым комментарий на данный товар.
С этой книгой также покупают

О нашем магазине

В нашем магазинчике Вы сможете найти лучшие вещи из мира современной и классической литературы, написанные для детей лучшими авторами, переведенные лучшими переводчиками, проиллюстрированные лучшими художниками и вышедшие в лучших издательствах.

Кнiгi на беларускай мове