Мяне завуць Лахнэска
ISBN: 978-985-471-876-7
Страниц: 32
Тип страниц: Мелованная
Переплет: 7БЦ
Формат: 60 x 84 1/8
Добрая і маляўнічая казка пра Лахнэску прыйдзецца даспадобы маленькім чытачам.
Яны не толькі даведаюцца, што гэта за дзіўная істота і чаму яна выправілася ў падарожжа па марах і рэках, але і навучацца цаніць разнастайнасць свету і сапраўднае, шчырае сяброўства.
Бонус кнігі – фігуркі герояў казкі для хатняга тэатра.
Алена Масла. Мяне завуць Лахнэска (выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”, 2016 г.)
Гэтая кніга пра самае галоўнае. Яна аб адносінах людзей адзін да аднаго, аб прыняцці сябе і іншых, пра спробу зразумець тое, што стаіць за знешнасцю. Па форме- гэта казка пра сяброўства апалоніка Апалона і дыназаўра Лахнэскі. У кожнага з іх ёсць запаветная мара: Апалон марыць стацыі вялікім і Магутны супержабам, Лахнэска ж, наадварот, хоча ператварыцца ў маленькую, вытанчаную прынцэсу. У кожнага з іх свае ўяўленні пра прыгожае і кожны з іх мае сумнеў у сваёй прывабнасці. Апалон перажывае, што ён вельмі маленькі, а Лахнеска, што яна вельмі вялікая, аднак, сустрэўшыся, яны змаглі ўбачыць адзін у адным асаблівыя, самыя галоўныя рысы. І ў гэты момант, тое, як яны выглядаюць у вачах іншых, стала ўжо не гэтак важна. Убачыўшы лепшае адзін у аднаго, яны змаглі знайсці і прыгажосць ў сабе.
Гэтая кніга напісана беларускім аўтарам Аленай Масла і праілюстравана беларускім мастаком Аксанай Аракчэевай. Па сваёй стылістыцы і канцэпцыі яна трапляе ў вельмі актуальны для сучаснай еўрапейскай і амерыканскай літаратуры трэнд: яна кажа пра тое, што важна ў завэлюмаванай, але той жа час вельмі зразумелай падлеткам манеры, мякка і карэктна транслюючы ідэю пра тое, што зусім не важна як ты выглядаеш, галоўнае тое, што ў цябе ўнутры, не важна што кажуць пра цябе іншыя, важна тое, як ты сам прымаеш сябе, і хай у нейкі момант цябе не разумеюць навакольныя, абавязкова наступіць час, калі побач з табой станецца “твой чалавек”, які абавязкова зразумее цябе і будзе побач.
Таццяна Славінская-Пузырэвіч