Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя
Художник: Ганна Булатава
ISBN: 978-985-7021-74-1
Страниц: 140
Тип страниц: офсет
Переплет: 7Б
Формат: 220x215
Галоўнага героя казкі хлопчыка Янку тата адвозіць у вёску да дзядулі. І зусім было б сумна Янку, калі б не знаёмства з дзедавым катом Шмурдзікам, з якім ён пасябраваў. Хлопчык даведаецца, як на наш стол прыходзіць хлеб, чаму малако ў каровы белае, як жывуць пчолы ды яшчэ шмат чаго цікавага. Разам з сябрам ён выратоўвае ябланьку, бабраня і дапамагае іншым звярам; сябры трапляюць на Кудыкіну гару, дзе адбываюцца новыя знаёмствы і новыя захапляльныя прыгоды. Разам з Янкам маленькі чытач не засумуе.
Чаму малако ў каровы белае і адкуль бярэцца хлеб? Як жывуць пчолы? І нават, як патрапіць на Кудыкіну гору? Хлопчык Янка разам з катом Шмурдзікам знойдуць нясумныя адказы на гэтыя і іншыя дзіцячыя пытанні, а прыгожая беларуская мова прыйдзецца да спадобы ў кожнай сям'і.
Для чытання дарослымі дзецям.